BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці працягваюцца суды за пратэсты чатырохгадовай даўніны

У Берасці працягваюцца суды за пратэсты чатырохгадовай даўніны.

Справа звязаная з акцыямі, якія ладзіліся адразу пасля дня прэзідэнцкіх выбараў:

– Чарговы прысуд быў агучаны ў Берасці за пратэсты 10 жніўня 2020 года. Пяці абвінавачаным прад’явілі артыкул 342-1 Крымінальнага кодэкса або Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх. Суддзя — Аляксандр Семянчук. У матэрыялах справы пазначаецца, што абвінавачаныя нібы “выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку”.

Па выніках суда Аляксандру Пратасюку быў прысуджаны адзін год калоніі, Аляксандру Мартынаву адзін год і шэсць месяцаў калоніі, Эльвіры Ламаносавай два гады хіміі, Таццяне Бандарук два гады хатняй хіміі і Вячыславу Грабінскаму тры гады хатняй хіміі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя