BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці пачаўся чарговы масавы суд за акцыі пратэсту 2020 года

У судзе Ленінскага раёна Берасця 3 траўня пачалі судзіць адразу чатырох чалавек паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках). Гэта Уладзіслаў Вашчынчук, Вадзім Анціпаў, Станіслаў Дубоўскі, Мікалай Воран.

This image has an empty alt attribute; its file name is 37034969502892658_n-1024x682.jpg

Вядома, што Станіслава затрымалі напрыканцы снежня 2023 года, калі ён вырашыў вярнуцца на святы ў Беларусь з Польшчы, дзе жыў больш за год. Яго затрымалі дома сілавікі ў поўнай экіпіроўцы, а потым запісалі «пакаяльнае відэа».

Справу разглядае Аляксандр Семянчук, на рахунку якога мінімум 34 палітычных прысуды.

Нагадаем, на Берасцейшчыне да гэтага часу працягваюцца масавыя суды за ўдзел у акцыях пратэсту. Так, напрыклад, за апошні месяц вынеслі прысуды ўжо 17 жыхарам Баранавічаў, а на 7 траўня ў Баранавіцкім судзе запланаваны суд над 8 чалавекамі.

вясна