У Берасці анансавалі “Забег цвярозасці”, які мусіць прайсці 1 студзеня. Пра гэта паведаміў праўладнаму агенцтву “Белта” начальнік аддзела спорту і турызму Берасцейскага гарвыканкама Аляксей Крываносаў.

Жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве запрашаюць у гарадскі сад. Стартуе забег у 12.00 па беларускім часе, дыстанцыя – 5 км.
З ініцыятывай навагодняга забегу ў гарвыканкам звярнуўся Савет ветэранаў лёгкай атлетыкі. “Маршрут забегу не перасякае аўтамабільных магістраляў, але праходзіць міма елкі на нашай набярэжнай”, – адзначыў Аляксей Крываносаў.
Прыняць удзел у забегу запрашаюць не толькі прафесійных спартсменаў і аматараў бегу, але і сем’і з дзецьмі, усіх, хто хоча пачаць новы год актыўна.
“Ёсць людзі, якія хочуць у першы дзень года актыўна заняцца спортам. Мы рады, што ў Брэсце пройдзе такі прабег”, – дадаў гарадскі чыноўнік.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: virtualbrest.ru