У Берасці са стральбой затрымалі падазраванага ў «экстрэмізме» — мужчына паранены – піша «Вясна».

Сцвярджаецца, што 46-гадовы жыхар Берасця меў дачыненне да «дэструктыўнай дзейнасці». Сілавікі спынілі яго аўтамабіль, аднак мужчына «не рэагаваў і зачыніўся ў машыне». Затрыманне праходзіла ў прыватным сектары, і дзеянні мужчыны нібыта «ўяўлялі рэальную пагрозу для навакольных». Каб спыніць аўтамабіль, сілавікі стралялі з агнястрэльнай зброі. Мужчына атрымаў «нязначныя траўмы».
Паведамляецца, што затрыманне праводзіў ГУБАЗіК і атрад «Шторм». Распачата крымінальная справа за «гвалт або пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».
Беларускае Радыё Рацыя






