Ужо сёння, 09 верасня, у Берасці адбудзецца чарговы разгляд справы па падзеях пратэстаў 2020 года. А менавіта будуць судзіць адразу 10 чалавек за акцыі чатырохгадовай даўніны.

Судовыя разгляды адбудуцца ў судзе Ленінскага раёна Берасця. Запланавана два паседжанні. Судзіць будуць Дзяніса Андрашчука, Генадзя Васілюка, Мікалая Пратасевіча, Рамана Парфёнава, Ганну Васілюк, Кірыла Ратчынкова, Аляксея Шыдлоўскага, Арсенія Пашко, Аляксандра Сергіевіча і Аляксандра Клютко.
Усе гэтыя асобы будуць праходзіць па частцы 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса або “Групавое парушэнне грамадскага парадку”. Згодна інфармацыі праваабронцаў, некаторыя ўжо фігуравалі ў публікацыях сілавікоў. Адметна таксама тое, што Генадзь Васілюк ужо быў прызнаны палітвязнем.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя






