BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці судзяць памерлага

У берасцейскім судзе за «абразу Лукашэнкі» працягваюць судзіць Аляксандра Кулініча. Пры гэтым мужчына памёр у СІЗА яшчэ на пачатку красавіка, пішуць праваабаронцы. Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Берасці. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суду.

Аднак за тыдзень да суду, мужчына памёр. Нягледзячы на ягоную смерць, у электронным раскладзе пасяджэнняў на старонцы Вярхоўнага суду зʼявілася інфармацыя пра тое, што справу Аляксандра разглядаюць сёння ў судзе Маскоўскага раёну Берасця.
Аляксандра Кулініча затрымлівалі з дзясятак сілавікоў у поўным рыштунку за каментары ў Telegram – беларус пісаў пра акупацыю Беларусі Расеяй і выказваў падтрымку Украіне.