У Берасцейскім абласным судзе 27 лістапада пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Курыс Ганны паводле чатырох крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Дыфамацыйныя артыкулы, якія ставяць у віну Ганне — адныя з самых распаўсюджаных палітычных артыкулаў, па якіх цяпер судзяць беларусаў.
Працэс вядзе палітычны суддзя Сянько Мікалай, які раней ужо асудзіў некалькіх палітвязняў, сярод якіх Левая Наталля і Макавей Арцём.
вясна






