BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці нараджэнца Украіны пачалі судзіць за «здраду дзяржаве»

У Берасцейскім абласным судзе 26 лістапада распачаўся суд над 55-гадовым Мікалаем Клокам. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «прычыненні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу» (ч. 2 арт. 216 КК). Суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. Працэс будзе весці Андрэй Лешчанка.

Сутнасць абвінавачвання супраць Мікалая невядомая.

Як «Вясне» паведамілі ў BELPOL, мужчына працаваў на пасадзе намесніка дырэктара прадпрыемства па вытворчасці кандытарскіх вырабаў ПГУП «Універсал-люкс». Вядома, што Мікалай нарадзіўся ва Украіне, але мае беларускае грамадзянства.

вясна