
33 – столькі асобаў цяпер асуджана ў Берасці за пратэсты жніўня 2020 года, а менавіта за паслявыбарчыя падзеі. Большасці прад’яўлены арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх:
У спісе з’явіліся: Анатоль Закурка, Васіль Ніпарка, Ігар Сарокін, Сяргей Дземідзюк, Аляксей Самайлюк, Мікіта Яхімовіч, Іван Амрэйчык і Валянціна Жукоўская.
Прысуды – ад палутара гадоў да двух гадоў і шасці месцаў калоніі. Да спраў меў дачыненне суддзя Зміцер Шурын.
З усіх асуджаных выдзяляецца палітвязень Валянціна Жукоўская. Гэта яе другі прысуд. Папярэдні датычыўся карагоднай справы. Да таго ж жанчына ўнесеная ў так званы спіс экстрэмістаў.
Большасць палітвязняў з апошняй групы асуджаных па карагоднай справе знаходзіцца ў СІЗА№7 горада Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя






