BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці за «шпіянаж» асудзілі грамадзяніна Расеі

Некалькі месяцаў таму ў Берасцейскім абласным судзе па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «шпіянаж» (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгауэра.

Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў зняволення.

Шлетгаўэр — ураджэнец расейскага Слаўгарада, з 2018 года ў яго беларускі ВНЖ, паведамілі «Медыязоне» ў арганізацыі BELPOL. Ён працаваў у Камянцы на прадпрыемстве па вытворчасці палімернай прадукцыі і ўпакоўкі.

Па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса ў Беларусі могуць судзіць толькі замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства. З 2020 года па палітычных справах за “шпіянаж” асудзілі трох чалавек — грамадзяніна Польшы Томаша Бярозу і ўкраінцаў Андрэя Шмая і Наталлю Захаранку, якую вызвалілі пазней па абмене.

вясна