BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах судзяць адразу 11 чалавек

У судзе Берасцейскага раёна паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) пачалі судзіць 11 мясцовых жыхароў.

Гэта Ілля Сабко, Аляксандр Зайцаў, Мікалай Каплюк, Кірыл Еўтышык, Мікалай Місюк, Артур Зарэмба, Дзмітрый Лысюк, Алег Бандарук, Міхаіл Верамчук, Дзмітрый Салавейка, Дзяніс Якавенка. З некаторымі з іх публікаваліся «пакаяльныя відэа».

Паводле інфармацыі «Берасцейскай Вясны», папярэдне ўсіх судзяць за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Масавую справу разглядае Сяргей Маручак, які ў 2021 годзе вынес прысуд адразу 12 чалавекам па «справе карагодаў».

Агулам за берасйцейскую акцыю пратэсту, якая адбылася 10 жніўня 2020 года, паводле арт. 342 і 293 асудзілі ўжо 107 чалавек.

Крыніца: “Вясна”