У Берасці за ўдзел у пратэстах 2020 года асудзілі яшчэ 5 чалавек. Справу разглядаў суд Ленінскага раёна.
Суддзя Андрэй Грушко прызначыў пратэстоўцам ад 1 года да 2 гадоў калоніі: Дзянісу Андрашчуку, Мікалаю Пратасевічу і Раману Парфёнаву — прысудзілі 1 год і 6 месяцаў кожнаму, Ганне Васілюк — год калоніі, палітвязню Генадзю Васілюку — паўтара года калоніі, а з улікам ранейшага тэрміну (яшчэ не адбытага) канчаткова 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
Гэта ўжо восьмая група пратэстоўцаў, асуджаная ў Берасці за вулічную акцыю 10 жніўня 2020-га. Папярэдні прысуд быў агучаны некалькі дзён таму, калі былі асуджаны 11 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя