У Берасцейскім абласным судзе 24 кастрычніка распачаўся суд над мужам і жонкай з Баранавіч — Уладзіславам і Таццянай Кашчэевымі.

Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Працэс у закрытым рэжыме вядзе суддзя Дзмітрый Карасінскі. Уладзіславу і Таццяне пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі. Верагодна, іх утрымліваюць пад вартай, бо апошняя іх актыўнаўсць у сацсетках была ў 2023 годзе.
Як паведамілі “Вясне” ў арганізацыі BELPOL, Таццяна раней працавала на “558 авіацыйным рамонтным заводзе” тэхнікам па працы. Уладзіслаў — вайсковец. Па звестках за 2019 год, ён працаваў на “61-й знішчальнай авіябазе ў Баранавічах” (в/ч 54804).
У Уладзіслава і Таццяны двое дзяцей, малодшы сын яшчэ непаўнагадовы.
вясна






