BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці затрымалі вядучага святаў і арганізатара мерапрыемстваў

У Берасці затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядучага святаў. Прычынай затрымання з’яўляецца палітыка.

Як паведамляюць праваабаронцы, на відэа сілавікоў Юрась Капуцкі кажа, што распаўсюджваў “экстрэмісцкія матэрыялы”, у Instagram змясціў пост, у якім быў вокліч “Слава Украіне! Героям Слава!”.

Сябра Капуцкага Руслана Данілковіча затрымалі за тое, што ў Instagram быў фотаздымак, дзе мужчына стаіць побач з нацыянальным сцягам. Разам з ім затрымалі і яго жонку.

Крыніца: t.me/viasna96