У Берасці затрымалі жанчыну за “фінансаванне экстрэмістаў”. Сілавікі сцвярджаюць, што з красавіка 2021 да снежня 2022 яна пераводзіла грошы звязаным з “незаконнай дзейнасцю” асобам.

І больш за тое — за свае грошы яна атрымала грошы ад “прадстаўнікоў замежнай дзяржавы”. На 54-гадовую берасцейку завялі крыміналку.
У кастрычніку за данаты беларускім добраахвотнікам на 6 гадоў асудзілі праграміста Леаніда Райчонка з Берасця.
Беларускае Радыё Рацыя






