Берасцейскі абласны суд вынес прысуд журналістцы Алене Цімашчук, абвінаваціўшы яе ў «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» (ч. 3 арт. 130 КК), «уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1 КК).

Алена Цімашчук працавала пазаштатнай журналісткай на «Зялёным партале» і ў «Брэсцкай газеце», а таксама карэспандэнткай у «Брэсцкім весніку».
Суд прызнаў яе вінаватай па ўсіх трох артыкулах і прызначыў агулам пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў, а таксама штрафу ў памеры 46-ці тысяч рублёў.