Апеляцыйны суд Сербіі разгледзеў скаргу беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта на рашэнне аб экстрадыцыі, паведамляе Балканская служба Радыё Свабода. Рашэнне пакуль невядомае.

Як спадзяецца абарона беларуса, яго абвесцяць у наступныя 3-4 тыдні.
– Маім галоўным пасланнем было прасіць суд падумаць, маючы вялікія абавязкі, пра тое, што кепскае рашэнне можа знішчыць не толькі жыццё адной асобы (маё), але і жыццё маіх сваякоў і сяброў, — сказаў Андрэй Гнёт пасля пасяджэння. На думку рэжысёра, цяпер зразумела, што толькі аб’яднанне намаганняў, «палітычны і медыйны ціск» змаглі зрушыць яго справу з мёртвага пункту.
Беларускае Радыё Рацыя