Распрацоўшчыкі бяспечнага мэсэнджара Signal, у апошнім абнаўленні, дадалі падтрымку беларускай мовы. І цяпер кожны беларус можа карыстацца Signal’ам на роднай мове, піша “МотолькоПомоги”.
Адметна, што раней Signal не падтрымліваў беларускую мову, і карыстальнікі нават стваралі асобную галіну па гэтым пытанні на Reddit.
У лютым, падчас Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Святлана Ціханоўская сустракалася з Мерэдыт Уітакер, прэзідэнткай фонду Signal, і на той сустрэчы, сярод іншага, бакі абмяркоўвалі і беларускамоўную лакалізацыю мэсэнджэра.
Прэзідэнт кампаніі Signal Foundation Мерэдыт Уітакер і Святлана Ціханоўская на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым 2024 года. Фота: t.me/tsikhanouskaya