BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Брагінскім раёне ў цэнтры вёскі ўпаў дрон

Паводле інфармацыі “Штодня”, у суботу, 1 лютага, прама ў цэнтры вёскі Малажын (Брагінскі раён), раніцай (у раёне 7.00) упаў дрон.

 Фота: GettyImages

Беспілотнік пры падзенні не выбухнуў, але людзей з некаторых дамоў адсялілі на суткі, пакуль не размінавалі.

Таксама мясцовыя жыхары скардзяцца на “дзіравую” супрацьпаветраную абарону, якая не здольнае абараніць паветраную прастору: “У вёсках Брагіншчыны цішыня, толькі дроны лятаюць. Ноччу часам ідуць курсам з усходу на Брагін вельмі нізка апараты…” – кажуць жыхары.