Суд Браслаўскага раёна разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да чатырох чалавек, якія абвінавачваюцца ў арганізацыі незаконнай міграцыі (ч.2 арт.371-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі), паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Паводле матэрыялаў суда, абвінавачаныя, “дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове, з карыслівых памкненняў, наўмысна”, у перыяд з 12 па 13 красавіка 2023 года садзейнічалі незаконнаму выезду з Беларусі ў краіны Еўразвязу 12-ці іншаземцаў.
Трое фігурантаў прызналі сваю віну ў судзе, яшчэ адзін не прызнаў. Суд прызнаў усіх чацвярых вінаватымі ў арганізацыі незаконнай міграцыі і прызначыў ім пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму. Таксама кожны з іх павінен заплаціць штраф чатыры тысячы рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя