BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Браславе за “экстрэмізм” судзілі 4-х мясцовых жыхароў

Як піша @vitebsk_info, гаворка ідзе пра Алега Даргеля, Алега Сяляха, Наталлю Баяр і Анжаліку Пілат.

Алег Сялях — вядомы на Браслаўшчыне паляўніцтвазнавец, які ў свой час узначальваў аддзел аховы жывёльнага свету ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Цяпер ён кіраўнік рэгіянальнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. З сям’ёй ён трымае аграсядзібу “Беражжа”, на якой можна прадэгуставаць усе прыродныя прыгажосці тамтэйшага паазер’я.

Анжаліка Пілат (на фота) — выпускніца факультэта беларускай філалогіі і культуры “машэраўкі”, якая працуе цяпер спецыялістам па сацрабоце ў ТЦСАН Браслаўскага раёна.