BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Бруселі завяршылася Лідарская праграма для беларускіх актывістак

Другая частка Лідарскай праграмы для беларускіх актывістак, якая праходзіла цягам тыдня ў Бруселі, паспяхова завяршылася. Дзесяць удзельніц узялі ўдзел у серыі сустрэч у еўрапейскіх інстытуцыях пра ролю беларускіх жанчын у дэмакратычным руху, гендарнай роўнасці і правах чалавека. Сярод ключавых падзей праграмы — сустрэча з віцэ-прэзідэнткай Еўрапарламента Эвай Копач

Кажа намесніца прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК Юлія Міцкевіч:

– Адна сустрэча, якая была вельмі важнай, канешне, гэта была сустрэча з прадстаўніцай Еўракамісіі – аддзялення, якое працуе з краінамі Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь. Гэта тыя, хто непасрэдна акумулюе і размяркоўвае сродкі. Таму для ўдзельніц было важна выказаць, якія інтарэсы іх

Асобнае месца заняла сустрэча з кіраўніцай дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Малгажатай Гасеўскай, якая шмат гадоў застаецца адным з галоўных галасоў беларускага пытання ў ЕП.

Юлія Міцкевіч распавядае:

Пасля таго, як Малгажата стала ўзначальваць дэлегацыю па сувязях з Беларуссю ў Еўрапарламенце, пытанне ўзаемаадносін ЕЗ з Беларуссю, спадарожныя фактары і падтрымка незалежных медыя, і вызваленне палітзняволеных. Вялікі спектр пытанняў дзякуючы ёй, яе камандзе гучаць больш і часцей унутры Еўрапарламента.

Асабліва важнай для ўдзельніц стала сустрэча з еўрадэпутаткай Абір Аль-Сахлані, членам Камітэта па правах жанчын і гендарнай роўнасці (FEMM). Вынікам размовы стала дамоўленасць аб пачатку афіцыйнай супрацы паміж Камітэтам FEMM Еўрапарламента і Камандай па гендарнай роўнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота АПК