BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Быхаве адправілі пад варту мужчыну, які сарваў сцяг

Фота: flickr.com

Паводле інфармацыі Быхаўскай пракуратуры, у ноч з 16 на 17 лютага мужчына ішоў міма крамы ў вёсцы Новы Быхаў, на якой вісеў чырвона-зялёны сцяг з арнаментам.

Нібыта «жадаючы прадэманстраваць сваё абразлівае стаўленне да дадзенага сімвала», быхаўчанін хацеў спачатку збіць яго палкай. Калі ў яго гэта не атрымалася, ён з дапамогай лесвіцы дацягнуўся да сцяга і выламаў яго з дрэўкам. Чырвона-зялёнае палотнішча ён схаваў на гарышчы гаспадарчай пабудовы.

Праз некалькі дзён мужчыну затрымалі. Яму прад’яўлена абвінавачанне па арт. 370 КК РБ (здзек з дзяржаўнай сімволікі), піша @MAYDAYMog.