BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У чацвер у Менску пачнуць судзіць фатографа Аляксандра Васюковіча

У чацвер у Менску пачнуць судзіць фатографа Аляксандра Васюковіча. Анонс судовага пасяджэння праваабаронцы «Вясны» заўважылі ў раскладзе судоў.

Яго справу ў судзе Фрунзенскага раёну будзе разглядаць суддзя Юлія Крэпская.

Аляксандру інкрымінаваны т. з. «народны» артыкул КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Аляксандр — вядомы беларускі фатограф-фрылансер. За прафесійную кар’еру ён атрымаў безліч узнагарод за свае працы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Васюковіч утрымліваецца пад вартай у СІЗА №1 (на «Валадарцы»).

Падтрымаць яго: СІЗА №1,220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандр Алегавіч Васюковіч.

вясна