У цэнтры Беластока, побач з рынкам Касцюшкі Новыя Левыя прапаноўваць усталяваць памятную шыльду, прысвечаную загінулым гараджанам, якія змагаліся за свае правы ў 1905-1907 гады.

Аб акцыі і звароце да прэзідэнта горада распавёў старшыня беластоцкіх структур Новых Левых Анджэй Алексяйчук
— Наш зварот да прэзідэнта Беластока Трускаляскага мае быць не толькі нашым, а ўсіх жыхароў. Трэба ўшанаваць памяць нашых папярэднікаў, і мы звярнуліся, як левыя, як частка прафесійнага звязу, да прэзідэнта Беластока з просьбаю паставіць гэтую шыльду. Мы ўважаем, што гэтае месца было б найлепшым, найвідочнейшым і была б мажлівасць перыядычна пакласці кветкі, успамінаючы людзей, што аддалі сваё жыццё за нас, працаўнікоў.




Акцыя адбылася 1 траўня – у міжнародны Дзень працы і салідарнасці працаўнікоў. Як адзначылі прадстаўнікі Новых Левых, свята мае важнае значэнне ў станаўленні сучаснай і незалежнай Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя





