BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Хойніцкім раёне не будуць уводзіць дадатковыя меры бяспекі

У Хойніцкім раёне Беларусі не будуць уводзіць дадатковыя меры бяспекі ў сувязі з палётамі расейскіх беспілотнікаў.

Фота: icr.su

Гэта вынікае з адказу Гомельскага аблвыканкаму на адпаведны зварот грамадзян. Дакумент за подпісам начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслана Смірнова апублікаваны на партале petitions.by.

“Меры па забеспячэнні бяспекі дзяцей ва ўстановах адукацыі Хойніцкага раёна арганізаваныя ў адпаведнасці з правіламі бяспекі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў адказе рэгіянальных уладаў.

Пра зварот мясцовых жыхароў да ўладаў з просьбай абараніць ад “шахедаў” стала вядома 20 кастрычніка. Хадайніцтва аб узмацненні мер бяспекі было патлумачана “частымі пралётамі беспілотных лятальных апаратаў над тэрыторыяй Гомельскай вобласці”.