BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Хойніках за каментары затрымалі 74-гадовага пенсіянера

У Хойніках затрымалі 74-гадовага пенсіянера, які напісаў больш за 1500 каментарыяў пра прадстаўнікоў улады. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Па дадзеных следства, з кастрычніка 2020 года па люты 2022 года мужчына сістэматычна размяшчаў каментарыі пад фатаграфіямі прадстаўнікоў улады, дзе, “абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць”.

Падчас ператрусу ў яго дома знайшлі боепрыпасы. Пенсіянер расказаў следчым, што калекцыянаваў іх. Цяпер пенсіянера абвінавачваюць у паклёпе і абразе прадстаўніка ўлады, абразе суддзі і незаконным захоўванні боепрыпасаў. Ён узяты пад варту.

Беларускае Радыё Рацыя