BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На Андрэя Павука пачалі чарговую крымінальную справу

Блогер Андрэй Павук у кіцелі беларускай міліцыі і з чырвона-зялёным сцягам у руках наведаў шэсце «За роўнасць!», якое правялі 7 чэрвеня ў цэнтры Вільні прадстаўнікі ЛГБТ+. Відэа свайго перформансу ён размясціў у YouTube-канале «Рудабельская паказуха».

Фота з Інстаграма Андрэя Павука.

Сілавікі палічылі акцыю Павука «здзекам з дзяржаўнага сцяга», распачалі супраць яго чарговую крымінальную справу і прыйшлі да ягоных бацькоў у Беларусі. Іх «пакаяльнае» відэа 11 ліпеня паказаў у сваім стрыме прапагандыст Азаронак.

Таксама былі паказаныя «пакаяльныя» відэа блізкіх іншых удзельнікаў віленскага маршу, якія трапілі ў трансляцыю Павука, піша «Люстэрка».