У дачыненні пяці «каліноўцаў» распачалі спецыяльнае вядзенне, следства вядуць завочна.

Гаворка пра байцоў Палку Каліноўскага, які складаецца з беларусаў і ваюе на баку Украіны. Гэта Вадзім Кабанчук, Павал Шурмей, Аляксей Кавальчук, Аляксей Назараў і Дзяніс Прохараў. Пра завочныя справы на іх паведамляецца ў спецыяльным тэлеграм-канале Следчага камітэту Беларусі. Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «акт тэрарызму», «распальванне варожасці» і «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь», паведамляе «Вясна».






