BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Добрушскім раёне на трасу ўпаў невядомы беспілотнік

У суботу, 14 сакавіка, пасля абеду каля пасёлка Рассвет у Добрушскім раёне ўпаў невядомы беспілотны апарат. Пра гэта паведаміла выданне Флагшток.

дарога на Бранск
Фота ілюстрацыйнае. Флагшток.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі, якія перакрылі рух на трасе Гомель — Новазыбкаў да прыезду сапёраў.

Пакуль беспілотнік не вывезлі з дарогі, на трасе ўтварылася вялікая чарга з аўтамабіляў. Часова была спыненая і работа аўтазаправачнай станцыі Беларуснафта, каля якой таксама сабралася чарга машын.

Пазней беспілотны апарат вывезлі, пасля чаго рух транспарту быў адноўлены.

Паводле інфармацыі «Флагштока», каля 15:30 і 16:00 жыхары Добруша чулі асобныя выбухі. Магчыма, сапёры падарвалі дрон недалёка ад горада.

Афіцыйныя ўлады пакуль не паведамлялі пра выяўленне беспілотніка, таксама невядома, каму ён належаў.