
У Драгічыне адбылося жорсткае затрыманне шасці чалавек супрацоўнікамі КДБ. Затрыманыя родам з памежных з Украінай вёсак. Да вайны яны актыўна займаліся “чаўночным бізнесам”, выкарыстоўваючы выгаднае геаграфічнае становішча родных мясцін, кажа жыхар Драгічына:
– Хлопцы вясковыя, бацькі жывуць каля мяжы. Увесь час мелі бізнес, торбы цягалі праз мяжу, калі было свабодна, да вайны. З таго, што я ведаю, арыштавалі шэсць чалавек, аднаго здаецца адпусцілі. За сувязь з Украінай, зброю шукаюць. Вобшукі паўсюдна ладзяць: пазрывалі плінтусы, паднялі падлогі, разгром поўны кватэр.
Адзін з затрыманых знаходзіцца ў рэанімацыі. Аднаго з шасці адпусцілі. Усё мінулае лета ён быў на заробках у Расеі. Паводле драгічынцаў, камітэтчыкі самі прамышлялі гэтым чорным бізнэсам. Зараз знішчаюць канкурэнтаў. Можа з´явіцца новая групоўка аналагічная групоўкі Аўтуховіча.
Беларускае Радыё Рацыя