BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Драгічыне будуць судзіць дырэктара музея Сяргея Граніка

У сярэдзіне лістапада пад час ператрусу ў пакоі інтэрната, дзе жыве Сяргей Гранік, быў знойдзены патрон да вінтоўкі «Маўзэр» узора 1894 года.

Патрон польскай вытворчасці сярэдзіны 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

– Нагодай для ператрусу стаў пошук самагоннага апарата і самагонкі, хаця Гранік не ўжывае наогул алкагольных напояў. І ўмовы інтэрната не спрыяюць такому занятку як самагонаварэнне. Дырэктара музея абвінавацілі за незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі.

– Яму пагражае пакаранне штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам. Суд адбудзецца ў сярэдзіне студзеня. Былы падпалкоўнік Сяргей Гранік пасля выхаду ў адстаўку вярнуўся на радзіму і ў 2003 годзе стаў дырэктарам ваенна-гістарычнага музея імя Дз. Удовікава ў Драгічыне, а таксама сябрам Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У 2020 годзе ўдзелу ў акцыях не прымаў. Грамадскаць Драгічына сітуацыю з патронам лічыць падставай, а суд над Сяргеем Гранікам – застрашваннем перад выбарамі.

Аліна Андрыевіч Беларускае Радыё Рацыя