BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Дзень палітвязняў пройдзе больш за 30 акцый у розных краінах

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. Акцыі і мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў пройдуць у шматлікіх еўрапейскіх гарадах.

У Варшаве акцыя адбудзецца ў Witryna Domu Wschodniego, на  плошчы Канстытуцыі. Пачатак а 18-тай гадзіне.

Тэма імпрэзы — праблемы беларускіх палітвязняў: умовы ўтрымання ў беларускіх турмах, праблемы з доступам да медычнай дапамогі ў месцах пазбаўлення волі (праз гэта памерла не менш за 5 палітвязняў) і абмеркаванне, што можна зрабіць для паляпшэння сітуацыі, і што можна і трэба зрабіць пасля вызвалення палітвязняў для медычнай рэабілітацыі і сацыялізацыі.

Удзельнічаюць праваабаронцы “Вясны”, былыя беларускія і польскія палітвязні, прадстаўнікі беларускіх і польскіх няўрадавых арганізацый.

21 траўня

 Люблін, Польшча, 10:00 – 15:00, Wydział Politologii i Dziennikarstwa UMCS, Głęboka 4. Акцыя «Напішы ліст палітвязню» (https://www.facebook.com/events/s/napisz-list-do-wieznia-polityc/991503689283121/).

Беласток, Польшча, 18:00. Акцыя каля кансулату Беларусі. Skwer Wolnej Białorusi, 1 (https://maps.app.goo.gl/oH3ddnwH6R6Zxb1t6).

Варшава, Польшча, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў» (https://www.instagram.com/p/C6_QlDosuQ1/).

Варшава, Польшча, 17:00-20:00, Беларускі Моладзевы Хаб (https://byhub.org/), Dożynkowa 6a. Афлайн-сустрэча па напісанні лістоў палітвязням у рамках «Марафону лістоў» (https://www.instagram.com/p/C7Bgr1RooXx/).

Вільня, Літва, 20:00, Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя». Спасылка на рэгістрацыю (https://forms.gle/jfrymRivMwtN2AZs9).

Вільня, Літва, 19:00, Кафедральная плошча (https://maps.app.goo.gl/Nv3Gxy1dUw8fCYwn9?g_st=ic).

 Вільня, Літва, 17:00, Беларускі дом у Вільні, Vilnius gatve 20. Адкрыты запіс падкасту (https://www.instagram.com/p/C7BoD_6oelk/?igsh=MXBxdnJxcmI0N3BzZA%3D%3D) «Вясна прыйдзе».

Стакгольм, Швецыя, 18:30, Sergels torg (https://maps.app.goo.gl/yFP9k88HwU2JesASA?g_st=ic).

23 траўня

Талін, Эстонія, 17:30.  Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт». Спасылка на рэгістрацыю (https://forms.gle/kBaaaxBiJtMtGHKn7).

23-25 траўня

Прага, Чэхія. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі. (https://t.me/tsikhanouskaya/4804)