У ЕГУ ў Вільні прайшла адкрытая лекцыя фізіка-ядзершчыка Андрэя Ажароўскага, эксперта праграмы «Бяспека радыёактыўных адходаў». Тэмай сустрэчы сталіся стан і перспектывы ядзернай энергетыкі.

Пра праблему інфармацыі пра галіну на прыкладзе Чарнобыльскай АЭС распавёў Андрэй Ажароўскі:
– Першае і адзінае, што трэба ведаць, існуе два даклады пра Чарнобыль, першы – ІNSAG-1 – гэта магатэшны даклад, міжурадавы даклад пра наступствы чарнобыльскай катастрофы. І першы даклад быў абсалютна лжывы. Там было сказана, што ўсё было добра, толькі прыдумалі вось гэты выраз “чалавечы фактар”, які, як мне падаецца, не мае ніякага дачынення да гэтай аварыі. У 1993 годзе выйшла версія ІNSAG-7, атамшчыкі вымушаныя былі прызнаць і сказаць штосьці не тое. А ў сёмай версіі ўсё сказана абсалютна карэктна, што так, гэта быў аварыйна-небяспечны рэактар, аператыўны персанал не быў праінструктаваны распрацоўшчыкамі пра некаторыя ўласцівасці рэактара.
Адкрытая лекцыя ў ЕГУ пра ядзерную энергетыку адбылася ў межах падрыхтоўкі да Чарнобыльскага тыдня — 2024. Тыдзень сёлета пройдзе з 19 да 26 красавіка ў выглядзе публічных мерапрыемстваў, пераважна ў анлайн-форме.
Падаць заяўку на правядзенне ўласнага мерапрымества ў межах Чарнобыльскага тыдня — 2024 можна тут.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:






Беларускае Радыё Рацыя






