BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У экс-палітвязняў павінна быць права застацца ў Беларусі

У экс-палітвязняў, якія цяпер вызваляюцца, павінна быць права не толькі з’ехаць за мяжу, але  застацца ў Беларусі.

Настасся Касцюгова

Такое меркаванне выказала прадстаўніца кааліцыі па вызваленні палітзняволенных і эксперт па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова. Яна патлумачыла:

-У ЗША ёсць нейкія інтарэсы і яны гатовыя ў гэтыя інтарэсы ўключаць вызваленне нашых палітвязняў, на жаль, толькі з выездам за мяжу. Я адношуся да гэтага так, што ў нас ёсць выбар паміж ніяк ці так, як ёсць зараз.  Хацелася б, каб далей атрымлівалася лепей, каб атрымлівалася дамаўляцца з Менскам, каб людзі мелі права выбара. Каб яны маглі ўсё ж такі перад тым, як іх вывозяць, каб у іх пыталіся, хочуць яны застацца ці з’ехаць. Бо гэта выгадна не толькі самім вызваленым палітычным зняволеным, але і Беларусі. Таму што Беларусь уцягвае сябе ў міжнародныя праблемы. На гэта можа пачаць рэагаваць Літва, напрыклад, якая вымушана зараз прымаць палітзняволеных.

Нагадаем, 7 верасня споўнілася 5 гадоў, як Марыя Калеснікава знаходзіцца за кратамі. Да гэтай даты яе сястра Таццяна Хоміч разам з праваабарончымі ініцыятывамі запусціла маніфест. Мэта “Release N:OW” — дабіцца вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі. Арганізатары запрашаюць усіх падпісаць дакумент на сайце https://releasenow.org/manifesto/ .

Сайт праекта: https://releasenow.org/
Instagram: https://www.instagram.com/releasenow_by
Twitter: https://x.com/releasenow_by

Беларускае Радыё Рацыя