BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ерусаліме прайшла адзіночная акцыя ў памяць айца Вінцэнта Гадлеўскага

У Ерусаліме, падчас гарадскіх урачыстасцяў у гонар Калядаў і Ханукі, беларускі актывіст Барыс Балтэ зладзіў адзіночную акцыў у памяць пра айца Вінцэнта Гадлеўскага. Гадлеўскі родам з вёскi Шурычы, што ў сённяшнiм Свiслацкiм раёне, ён быў адным з першых святароў, якія пачалі праводзіць службы на беларускай мове.

Кажа Барыс Балтэ:

Ужо некалькі гадоў я раблю такую акцыю, гэта дзень памяці ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага. 82 гады таму ён быў забіты менавіта перад Калядамі, ён быў выкрадзены з Чырвонага касцёла. Лацінскі патрыярхат у Ерусаліме, куды кожны год вечарам 24 снежня прыходжу, запальваю свечкі ля партрэта ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага.

Вінцэнт Гадлеўскі, фота: radabnr.org

Нагадаем, што ў 2023 годзе чальцы Камуністычнай партыі разбурылі крыж памяці каталіцкага святара Вінцэнта Гадлеўскага, які стаяў каля менскага касцёла Святога Роха, на залатагорскіх могілках. Першапачаткова крыж стаяў у Трасцянцы, дзе 24 снежня 1942 года Гадлеўскі загінуў у лагеры смерці.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Барыса Балтэ