У Францыі затрыманы Павел Дураў, заснавальнік і кіраўнік Telegram. Французская паліцыя арыштавала яго ў аэрапорце “Ле-Буржэ”, калі ён прызямліўся і выйшаў са свайго прыватнага джэта.

Па непацверджаных звестках, ордар на арышт Дурава быў падпісаны за некалькі хвілінаў да таго, як бізнесовец выйшаў на французскую глебу. Заснавальнік тэлеграма ведаў пра магчымыя прэтэнзіі з боку еўрапейскіх краінаў, таму нячаста з’яўляўся ў Еўрасаюзе, а ў Францыю прыляцеў з Азербайджана.
Як паведамляе TF1, Паўлу Дураву як грамадзяніну Францыі можа пагражаць да 20 гадоў турмы. Падазрэнні заснаваныя на тым, што праз адсутнасць мадэрацыі ў тэлеграме мільянер з’яўляецца саўдзельнікам незаконнай дзейнасці.
Беларускае Радыё Рацыя