Шэсць беларускіх і міжнародных арганізацый грамадзянскай супольнасці — Цэнтр глабальнай справядлівасці і правоў чалавека «M.A.R.A.», Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH), Праваабарончы цэнтр «Вясна», Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Human Constanta — перадалі 20 сакавіка ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда доказы магчымых злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых прадстаўнікамі беларускай улады.

Паведамленне ўключае ў сябе доказы дэпартацыі часткі цывільнага насельніцтва Беларусі, а таксама пераследу гэтых людзей, уключаючы беларусаў, якія пражываюць за мяжой.
Паведамленне таксама гаворыць пра татальнае пазбаўленне беларусаў у выгнанні доступа да дзяржаўных працэдур, уключаючы магчымаць атрымаць дакументы, якія ідэнтыфікуюць асобу, што вядзе да дэ-факта безграмадзянства.
вясна






