Гадавыя лічбы пераследу па «экстрэмісцкіх» артыкулах у Гарадзенскай вобласці прывяла абласная дзяржаўная газета «Гродзенская праўда».

Паводле афіцыйных звестак, агулам у 2024 годзе ў рэгіёне выяўлена 1837 адміністрацыйных правапарушэнняў паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Гаворка ідзе пра «распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».
1804 чалавекі былі за гэта прыцягнутыя да розных формаў адказнасці.