BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гарадзенскай вобласці раптам з’явіліся цэлыя зграі ваўкоў

У Гарадзенскім раёне жывёльная анамалія: на тэрыторыях сельгаскааператыва “Азёры” – зубры пачалі выцясняць казуль з нажытых стагоддзямі месцаў пражывання. Прычына, мяркуе кіраўнік кааператыва Аляксандр Шышко, можа быць і ў росце папуляцыі ваўкоў.

Па словах Аляксандра Шышко, у апошні час у рэгіёне павялічыліся выпадкі сустрэчы з ваўком. Адкуль жывёлы з’явіліся – невядома, але паспелі “прынесці нямала бед паляўнічай гаспадарцы”.

Кіраўнік «Азёр» адзначае: раней у гэтых месцах з’яўляліся так званыя прахадныя ваўкі, але са з’яўленнем платоў на мяжы яны аселі на сталае месца жыхарства.

Воўчае логава знойдзена каля вёскі Стрыеўкі ў Гарадзенскім раёне: расстаўленыя дзесяць фотапастак зафіксавалі цэлыя зграі звера. Зараз папуляцыю ваўкоў «карэктуюць» егеры, выманьваючы жывёл характэрным падвываннем.

Беларускае Радыё Рацыя