У гарадзенскім парку Румлёва адноўлены віядук праз глыбокі яр, адкрыты для пешаходаў. Для мясцовых жыхароў дзяльніцы Прынёманская абласнога цэнтра гэта вялікая падзея. Бо Румлёўскі парк і лес – нешматлікае з мясцовасцяў для рэкрэацыі і здаровага адпачынку.

Праўда, пры адкрыцці наноў адбудаванага віядуку Уладзімір Каранік, кіраўнік вобласці, заўважыў, што дзеля году добраўпарадкавання, якім абвешчаны 2025 год, ім пачута просьба пашырыць у месце над Нёманам колькасць зялёных месцаў, бо няма чаго здзіўляцца Гародня – адзін з найбольш задымленых гарадоў. Колькасць аўтамабіляў у Гародні на душу насельніцтва займае адно з першых месцаў у краіне.
«Просьба пачута», – заявіў Каранік. Што ж, будзем назіраць.







Беларускае Радыё Рацыя