BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні асудзілі ўладальніка сайта s13.ru


Працэс за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў над уладальнікам сайта s13.ru Сяргеем Чабоцькам прайшоў 25 кастрычніка. Ён з’явіўся ў раскладзе судовых пасяджэнняў, піша Hrodna.life.

Сяргей Чабоцька.

Судзіла яго Ганна Лявусік. Вынік суда пакуль невядомы.

Пра пераслед Сяргея Чабоцькі загаварылі 25 кастрычніка. У гарадскіх чатах абмяркоўвалі, што сайт s13.ru прызнаюць экстрэмісцкім. Працадаўцы і ўчастковыя раілі адпісацца ад сацыяльных сетак партала.

Да вечара дзяржСМІ паведамілі, што па заяве пракурора Гародні матэрыялы інтэрнэт-рэсурсу s13 сапраўды прызнаныя судом экстрэмісцкімі.