BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні былога старшыню габрэйскай суполкі судзяць за абразу Лукашэнкі

Былога старшыню габрэйскай абшчыны і дырэктара «Гарадзенскага агенцтва нерухомасці» Рамана Смірнова судзяць за абразу Лукашэнкі, піша Hrodna.life.

Смірнову пагражае да чатырох гадоў калоніі. Яго вінавацяць паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Судовае пасяджэнне прайшло ў судзе Гарадзенскага раёна. Працэс вядзе суддзя Станіслаў Пранько.

Рамана Смірнова затрымалі ў красавіку. Падставай сталі каментары на адрас службовых асобаў і Аляксандра Лукашэнкі. Прапагандысты заяўлялі, што ён адпраўляў дадзеныя ў тэлеграм-каналы “Беларусь галаўнога мозгу” і Nexta, уступіў у план “Перамога”. У 2020-м гарадзенца затрымлівалі за ўдзел у мітынгу. Як стала вядома Hrodna.life ад крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, інфармацыю аб затрыманым не давалі нават сям’і. Раман Смірноў быў старшынёй габрэйскай абшчыны прыкладна з 2020 года. Савет абшчыны абраў новага старшыню. З 2020 года абшчына мінімізавала грамадскую актыўнасць і колькасць публічных мерапрыемстваў, такіх як канцэрты і выставы. Гэта звязана з пазіцыяй рабіна, падзялілася крыніца.