
У Гародні стаў вядомы прысуд па крымінальнай палітычнай справе сямейнай пары Леаніда і Антаніны Церабей. Пра гэта паведамляе “Гарадзенская праваабарона”. Карны працэс вёў суддзя Гарадзенскага абласнога суду Мікалай Рачынскі.
Антаніне Церабей прысуджана ў выніку 2 гады “хатняй хіміі” паводле артыкулу 342, частка 1. Леаніду Церабею было інкрымінавана адразу некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Яму Рачынскі паводле ажно пяці артыкулаў прысудзіў 3 з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.
Сямейную пару затрымалі ў яшчэ ў чэрвені 2024 году. У СІЗА Леанід Церабей знаходзіўся з 25 чэрвеня. Яго жонку пакінулі пад хатнім арыштам.