BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні напрыканцы траўня пачнецца чарговы завочны суд

У Гарадзенскім абласным судзе прызначаны чарговы крымінальны працэс у рамках спецыяльнай вытворчасці. 26 траўня завочна пачнуць судзіць Віктара Дамарацкага. Яму прапануюць з’явіцца ў будынак абласнога суду, што па вуліцы Карбышава, 20, а 10-ай раніцы.

Мужчыну вінавацяць паводле ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве). Што канкрэтна інкрымінуюць Дамарацкаму — невядома.

Як паведамляе «Гарадзенская Праваабарона», дагэтуль Гарадзенскім абласным судом у рамках спецвытворчасці былі асуджаныя ўжо 11 чалавек — пераважна грамадскія актывісты і журналісты.