«Гарадзенскай Праваабароне» стала вядома, што ў Гародні ў мінулую пятніцу, 5 верасня, затрымалі вядомую грамадскую актывістку Валянціну Навумаву.

Жанчына знаходзіцца пад арыштам. Супраць яе распачата крымінальная справа: дакладна вядома, што ў ёй фігуруе арт. 367 КК (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), магчыма выстаўлены і іншыя абвінавачванні.
Валянціна Навумава доўгі час была сябрам партыі левых «Справядлівы свет». У 2017 годзе яна была аштрафаная на 15 базавых велічынь па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі «недармаедаў».
Гарадзенская праваабарона





