BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні працягваюць судзіць экс-дырэктара шклозавода «Нёман»

Ігар Бацян больш за 12 гадоў узначальваў шклозавод «Нёман». Менавіта пры яго кіраванні звальнялі з працы вядомых грамадскіх актывістаў, у тым ліку Сяргея Пантуса. Пасля вызвалення з пасады ён сышоў у кіраўніцтва хакеем, а пасля апынуўся ў цені.

Фота са старонкі Ігара Бацяна Укантакце

Зараз стала вядома, што Бацян знаходзіцца ў СІЗА, прычым артыкул — палітычны, хоць мужчына не быў заўважаны ніякімі праявамі апазіцыйнасці. Справу разглядае Руслан Гурын. Ігару Бацяну пагражае ад 7 да 15 гадоў калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя