9 мая на 59-м годзе жыцця раптоўна пайшоў з жыцця Тадэвуш Драбовіч, лекар-акушэр-гінеколаг родавага аддзялення Гарадзенскага абласнога клінічнага перынатальнага цэнтра, піша newgordno.by.

Свой прафесійны шлях Тадэвуш Вітольдавіч пачаў у 1994 годзе ў Дзятлаўскай ЦРБ, а з 1996 года працаваў у Гарадзенскім абласным радзільным доме (Гарадзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр).
Вялізную ролю Тадэвуш Драбовіч унёс у працу аддзялення планавай і экстраннай кансультатыўнай дапамогі (санавіяцыі), дзе аказваў дапамогу і ратаваў пацыентаў Гарадзенскай вобласці.
У 2025 годзе ён стаў пераможцам абласнога этапу конкурсу «Доктар года Рэспублікі Беларусь»-2024 у намінацыі лекар-акушэр-гінеколаг.






