BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні праверылі  стан буйнога бомбасховішча

Спецыялісты абласнога ўпраўлення міністэрства па надзвычайных сітуацыях праверылі стан бомбасховішча прадпрыемства “Белкард” у Гародні.

"Белкард". Фота: grodnoinvest.by
“Белкард”. Фота: grodnoinvest.by

Падчас інспекцыі яны агледзелі герметычныя дзверы, рэзервовы генератар, сістэмы вентыляцыі і запасы харчавання, каб пераканацца, што ўсё гатова да выкарыстання ў выпадку надзвычайнай сітуацыі.

Сховішча можа прыняць некалькіх тысяч чалавек, а час падрыхтоўкі да поўнага прыёму насельніцтва складае каля 10 гадзін. Такія аб’екты — частка сістэмы грамадзянскай абароны і прызначаны для бяспекі людзей пры тэхнагенных аварыях, катастрофах ці іншых небяспеках.

Беларускае Радыё Рацыя