9 верасня 2024 года ў Гарадзенскім абласным судзе пачалі судзіць 26-гадовую Кацярыну Мендрык. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Працэс вядзе суддзя Руслан Гурын.

Кацярыну затрымалі 28 студзеня пасля вяртання з Польшы ў Беларусь. Прычынай для пераследу стала падтрымка палітвязняў — дзяўчына рабіла грашовыя пераводы і дасылала пасылкі.
Згодна з інфармацыяй у сацсетках, яна нарадзілася ў Лідзе, але яшчэ ў дзяцінстве пераехала жыць у Гародню. Кацярына вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшы.
Месца зняволення: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Кацярына Аляксандраўна Мендрык.
вясна